Жонка Мікалая Статкевіча, напісала актуальную «інструкцыю» для тых, хто хоча дапамагчы палітвязнямМ…

Жонка Мікалая Статкевіча, напісала актуальную «інструкцыю» для тых, хто хоча дапамагчы палітвязням

Марына Адамовіч: «Дарагія сябры! З радасцю і ўдзячнасць чытаю, як шмат людзей імкнецца дапамагаць палітвязням.⟨…⟩ У мяне дзве просьбы, нават тры (як чалавек з вялізарным «стажам», ведаю, пра што прашу):

✓ Калі ў Вашым атачэнні есць палітычныя зняволеныя, паклапаціцеся, калі ласка, каб пра іх ведалі праваабаронцы і каб сваякі мелі кантакт праваабаронцаў;

✓ Калі ласка, падтрымлівайце палітвязняў: пішыце ім лісты, пішыце і надалей, нават, калі не атрымліваеце адказаў. Гэта важна не толькі для таго, каму пішаце, але і ўплывае на турэмшчыкаў. Калі маеце кантакты родных палітвязня, можаце адпраўляць ім копіі лістоў. Родныя перакажуць пра падтрымку.

Пакуль чалавек знаходзіцца ў СІЗА і прысуд не ўступіў у моц, дасылайце палітвязням невялікія бандэролькі (іх можа быць колькі заўгодна, хоць 100 на месяц) і грашовыя пераводы, асабліва людзям, у якіх няма родных, ці яны іх не падтрымліваюць;

Калі ж Вы вельмі хочаце зрабіць перадачу ў СІЗА, абавязкова (!) звяжыцеся са сваякамі і ўзгадніце магчымасць і неабходнасць гэтага.

Падтрымлівайце блізкіх палітвязняў. Часта гэтыя людзі застаюцца сам-насам з бядой і таксама маюць патрэбу ў нашай падтрымцы.
Дзякуй! Вясна абавязкова прыйдзе!»

Крыніца: Marina Adamovich/facebook