Палітвязень Мікалай Статкевіч у калоніі захварэў на прастуду. Меркавана, ён зноў у ШІЗАУ лісце да жо…

Палітвязень Мікалай Статкевіч у калоніі захварэў на прастуду. Меркавана, ён зноў у ШІЗА

У лісце да жонкі ад 10 лістапада палітвязень напісаў, што яго ў чарговы раз выклікалі на камісію за “парушэнні”. Меркавана, яго зноў адправяць у штрафны ізалятар.

“…падчапіў нейкі вірус — тэмпература, галаўны боль, невялікі кашаль. Але ж пройдзе. У астатнім ўсё, як звычайна. Заўтра выклікаюць на камісію. Так што зноў будзе перапынак у маіх лістах. “

Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі амаль 2,5 гады. 14 снежня 2021 Мікалаю быў вынесены прысуд: 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. У канцы чэрвеня быў этапаваны з гомельскага СІЗА-3 у глыбоцкую калонію № 13. З таго часу яго рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Напісаць анлайн bit.ly/3PIOcjz