З Фэйсбуку Марыны Адамовіч
З ліста Мікалая Статкевіча
“… Як папярэджваў, парушыў парадак ліставання 🙂 , бо з 20.12 па 29.12 быў у ШІЗА. Дзевяць [так у лісце] дзён гультайства, бо не трэба ні галіцца, ні распранацца, ні слаць і рассцілаць ложак, ні чытаць і пісаць. Нават хадзіць не абавязкова 🙂 Праўда, я там хаджу, бо месца там не раўнуй болей, чым у адзіночках. Тым болей, што ў маёй цяперашняй камеры, як ні скарочвай крок, болей за чатыры ад вакна да дзвярэй не атрымоўваецца. Ды й “бонусаў” у 5-7 см у шырыню, які быў паверхам вышэй, таксама няма. Бо сцены таўсцейшыя. Затое цяплей 🙂
* * *
Лістоў ад іншых людзей няма, відавочна, іх не прапусцяць. Але падзякуй ад мяне усіх, хто спрабаваў павіншаваць мяне, хто маліўся за нас. Мае калядныя віншаванні ўсім ім. А таксама каляднае пажаданне людзям нашай і суседніх краін – “Міра і волі!”
На жаль, досвед былых каланіяльных дзяржаў (Англіі, Францыі, Партугаліі і г.д.) сведчыць – адзіны эфектыўны сродак ад імперскіх комплексаў нацыі – гэта кроў яе сыноў.”
29.12.22
Можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце: [email protected]
Кожны можа запытацца і пра стан здароўя зняволенага Мікола Статкевіч , і пра тое, чаму да яго не даходзяць вашы лісты.
Падтрымаць палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу