Замест адказаў пра адно і тое.
Так, мая жонка, Харламава Вольга ўчора атрымала прысуд – 10 год пазбаўленьня волі і досыць вялікі штаф. Ключавы артыкул – здрада дзяржаве.
Яна была затрыманая (з другой спробы) КДБ Беларусі 26 чэрвеня 2025 году. Праз 2 гадзіны па затрыманьні яе “папрасілі” набраць мяне.
Далей была амаль трохгадзінная спроба вярбоўкі і шантажу. Дзе шантажавалі “будущим вашей супруги и состоянием её мамы)”. Тут варта адзначыць, што маці Вольгі цяжка хворая і гэта быў адзін з асноўных “якароў” які трымаў яе ў Беларусі.
КДБ цікавіла інфармацыя пра беларусаў што ваююць на баку Ўкраіны, але найбольш, мае кантакты ў украінскай палітыцы, дзяржорганах і структурах якія сёньня ёсьць часткай Сілаў Абароны Ўкраіны. І мой аналіз.
Размова мною была запісаная і наступнай раніцы перададзеная на вывучэньне супрацоўнікам СБУ. І мая пазыцыя і пазыцыя Вольгі, якая (як прадчувала) напярэдадні ўзяла зь мяне слова што ў разе калі будзе “шантаж ёю” я на такі не паддамся.
Далей было паўтары гады “сьледзтва”, дзе артыкулы падарзрэньня актыўна мяняліся. З гэтага часу не меней за два этапы па пару месяцаў жорсткіх спробаў псіхалагічна “ламаць” Вольгу. Ускосна гэта было зразумела па спыненьню усякага ліставаньня (у тым ліку лістоў ад сваякоў, родных і знаёмых) ды іншых прызнаках.
У выніку тры артыкулы абвінавачваньня, асноўны зь якіх “здрада дзяржаве”. Далей суд, які пачаўся ў жніўні і паседжаньні працягваліся да ўчора. І прысуд пра які ўжо інфармацыя пайшла.
Публічнасьць у гэтай справе. Сьвядомае рашэньне блізкіх і сяброў не рабіць кейс публічным. У гэтым была пэўная логіка, зьвязаная і з украінскім бокам. Пра якую я буду гатовы адказваць толькі пасьля таго як Вольга будзе на свабодзе і пасьля заканчэньня/замарозкі вайны.
На дадзеным этапе ёсьць прысуд. І будзе працяг гісторыі.
Па ўчорашняй хвалі інфармацыі. Былі тыя хто ведаючы мяне (ці знайшоўшы кантакты) запытваў ці даваць інфармацыю. Што было зьвязана з патрэбай у часе каб данесьці як да тых з блізкага кола, для каго яна магла стаць зацяжкім ударам.
Большая частка тых хто тэлефанаваў аднеслася да просьбы “пачакаць да панязелка” з разуменьнем.
Далейшае інфармаваньне. Большых падрабязнасьцяў чым былі ўкзаныя тут ня будзе.
Калі будуць зьмены ў справе пра якія варта паведаміць – буду пісаць у тым жа стылі.
Дзякуй за разуменьне.