Інфармацыйны пункт Рады Еўропы для беларусаў у Вільні існуе, але не працуе

Партыя Народная Грамада ##Беларусь ##СМІ ##Часопісы #Беларусь #СМІ #Часопісы
Інфармацыйны пункт Рады Еўропы для беларусаў у Вільні: задума ёсць, працы няма

13 лістапада 2024 года ўрад Літоўскай Рэспублікі і Рада Еўропы падпісалі пагадненне аб стварэнні ў Вільні інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларусаў.

Паводле паведамлення LRT, пункт задуманы як рабочы інструмент з каардынатарам, які адказваў бы на запыты людзей. Пляцоўка выкарыстоўвалася б для мерапрыемстваў у рамках «плана дзеянняў» Кантактнай групы Рады Еўропы па Беларусі. Сярод прыярытэтаў — падтрымка журналістаў, юрыстаў і актывістаў.

Тым часам на практыцы сітуацыя выглядае інакш. Актывісты партыі «Народная Грамада» спрабавалі трапіць у пункт больш за 10 разоў — і кожны раз безвынікова. Пункт быў закрыты, каардынатара не было. Не знайшлося і тэлефона, каб звязацца з адказнымі і даведацца пра час працы.

Выснова напрошваецца сама: на словах шмат гаворыцца пра падтрымку беларусаў, пра створаныя кантактныя групы і планы дзеянняў. А на справе нават інфармацыйны пункт Рады Еўропы для беларусаў не працуе.