Дзве магчымасці для журналістаў: Kim Wall Memorial Fund 2027 і RSF Berlin Fellowship 2027

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці для журналістаў і журналістак

✦✦✦

Kim Wall Memorial Fund 2027 — 5 000 USD на рэпартаж пра субкультуры

Грант ад International Women’s Media Foundation (IWMF) для журналістак і небінарных людзей у журналістыцы. Трэба мець ад году досведу ў навінавых медыя і добрую англійскую.

Грант даюць на рэпартажы пра субкультуры і людзей, якіх не заўважаюць мэйнстрымныя медыя, а сам матэрыял можна выпусціць на любой мове.

Ддл: 7 снежня, 05:59 па Варшаве (6 снежня, 23:59 па Нью-Ёрку).
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

RSF Berlin Fellowship 2027 — стыпендыя на паўгода ў Берліне

Reporter ohne Grenzen, нямецкая секцыя RSF, запрашае журналістаў і журналістак незалежных медыя з краін, дзе абмежаваная свабода прэсы, а таксама тых, каму праз працу пагражае небяспека. Патрэбныя ад трох гадоў досведу і свабодная англійская.

Прапануюць: мэбляваную студыю ў Берліне, дапамогу з візай, дарогу, страхоўку, праезд па Германіі, месца ў каворкінгу і псіхасацыяльную падтрымку.

Ддл: 15 снежня, 12:00 па Варшаве.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!