Чатыры магчымасці для мастакоў у публічнай прасторы з прэміямі да 20 000 EUR у 2027 годзе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Чатыры магчымасці для тых, хто працуе з мастацтвам у публічнай прасторы

✦✦✦

dm-Award connecting worlds — 10 000 EUR і бюджэт на медыяпраект у Карлсруэ

Фестываль святла SCHLOSSLICHTSPIELE шукае праект на тэму PLAYGROUND. Ён мусіць злучыць projection mapping на фасадзе барочнага палаца (2–5 хвілін) з «сатэлітам» на Рынкавай плошчы, які працуе і без праекцыі.
Прапануюць: куратарскую і тэхнічную падтрымку ZKM і паказ на фестывалі 12 жніўня – 13 верасня 2027 года.
Узнагароды: прэмія 10 000 EUR і да 20 000 EUR нета на вытворчасць. З гэтай сумы аплачваюцца ўсе выдаткі праекта, у тым ліку дарога.

Ддл: 25 лістапада, 13:00 (CET).
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Horizons «Arts-Nature» en Sancy — 8000 EUR за часовы твор у гарах

Турыстычны офіс Sancy адбірае 10 твораў, створаных для канкрэтнага месца. Іх пакажуць з 19 чэрвеня па 26 верасня 2027 года на пашах і палях вакол вёсак масіву. Твор не павінен шкодзіць прыродзе, а электрычнасць можна браць толькі ад сонечных батарэй.
Ганарар: 8000 EUR з падаткамі. З гэтай сумы мастак(-чка) сам(-а) аплачвае вытворчасць, мантаж, дэмантаж, дарогу і пражыванне.

Ддл: 30 лістапада, 09:00 (CET).
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

IN SITU PLATFORM Open Call #3 — лабараторыя

Еўрапейская сетка IN SITU набірае творцаў на раннім этапе кар’еры, якія жывуць у краінах Creative Europe. Праект мусіць ужо выйсці за межы ідэі, але яшчэ не мець прэм’еры. Праграма складаецца з анлайн-навучання з сакавіка 2027 года і асабістай лабараторыі ў аднаго з партнёраў сеткі паміж траўнем і вераснем.
Прапануюць: дарогу на лабараторыю (пералёт да 300 EUR), пражыванне, харчаванне і месца ў анлайн-каталогу IN SITU.
Ганарар: 1500 EUR за лабараторыю, у дуэце — кожнаму(-ай).

Ддл: 8 снежня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

G & A Mamidakis Foundation Art Prize — 15 000 EUR і пастаянная інсталяцыя на Крыце

У 2027 годзе чакаюць буйнамаштабную скульптурную інсталяцыю для аднаго з трох прапанаваных месцаў.
Прапануюць: вытворчасць, транспарт і мантаж паводле ўзгодненага бюджэту, білет на Крыт, да 10 дзён пражывання з харчаваннем і каталог.
Узнагароды: 15 000 EUR (для дуэта — адна сума на дваіх).

Ддл: 30 снежня, 22:59 (CET).
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!