Сёння ў Вільнюсе праходзіла акцыя ў падтрымку палітвязняў Беларусі арганізаваны камандай DAPAMOGA (Літва) Каманда Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада далучылася да акцыі з заклікам арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча.
Кожны дзень затрымліваюцца людзі ў Беларусі, мы атрымліваем жудасныя навіны пра ўмовы ўтрымання вязняў. Лунаюць заклікі самапрызначэнцаў “скласці лапкі і заплюшчыць вочкі” – вызнаць паразу і весці перамовы. Лукашысцкі дэсант актываваў усе магчымасці і не гнушаецца “забыць”. Але яны не ўлічваюць, што Беларусь гэта беларусы, а не газпрамаўскія “ківалы”
СКАЖЫ НЕ ГАНДЛЮ ЛЮДЗЬМІ!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ
Нядзеля 3 снежня 12:00 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė