Тагачасныя ўлады адпомсцілі ўсім афіцэрам-патрыётам, якія сваім публічным крокам прымусілі іх да выканання свайго важнейшага абавязку. Але ніхто з нас не шкадаваў і не шкадуе пра зробленае. Яно было таго вартым.
Тады для нас, таксама, было важным нагадаць, што ў жылах сучасных беларусаў цячэ кроў ваяроў-пераможцаў. Праз 7 гадоў пасля той акцыі дзесяткі тысячаў патрыётаў выйшлі на Марш свабоды 17 Кастрычніка 1999 года і з дапамогай кавалкаў тратуарнай пліткі растлумачылі правячаму рэжыму, што гандляваць незалежнасцю і выкрадаць сваіх апанентаў не трэба. Хапіла гадоў на 20.
Памятаю, як у тыя часы ўкраінскія дэмакратычныя палітыкі ў размовах са мной захапляліся мужнасцю беларусаў, якія ва ўмовах дыктатуры масава пратэстуюць супраць беззаконня, ды наракалі на абыякавасць і палітычную апатыю сваіх землякоў, якія ў непараўнальна больш бяспечных умовах ніяк не рэагуюць нават на выкраданне і зверскае забойства вельмі папулярнага апазіцыйнага журналіста. Цяпер жа мы бачым, што 30 гадоў свабоды зрабілі ўкраінцаў сапраўднай палітычнай нацыяй.
Некалі беларускія патрыёты назвалі дату 8 верасня Днём беларускай вайсковай славы. Лічу, што гэты дзень павінен стаць яшчэ і пастаянным Днём прысягі будучых афіцэраў – курсантаў вайсковых вучэльняў.
З Днём беларускай вайсковай славы нас, беларусы!

Мікалай Статкевіч, г. Мінск
Беларусь, 8 верасня 2026года