8 верасня 1514 года адбылася адна з найвялікшых перамог у нашай гісторыі — бітва пад Оршай.Тады аб’я…

Партыя Народная Грамада

8 верасня 1514 года адбылася адна з найвялікшых перамог у нашай гісторыі — бітва пад Оршай.

Тады аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з князем Канстанцінам Астрожскім ушчэнт разграміла ўтрая большае войска Маскоўскага княства. Гэта бліскучы прыклад вайсковага генія, калі дзякуючы тактыцы і адвазе была спынена маскоўская экспансія на Захад на доўгія гады.

Гэтая бітва нагадвае нам пра тое, што мы маем сваю багатую вайсковую гісторыю, сваіх герояў і свае перамогі, якімі можна і трэба ганарыцца.

Але гісторыя паўтараецца. І сёння, праз некалькі стагоддзяў, беларусы зноў змагаюцца за сваю будучыню. Мы змагаемся за права гаварыць па-беларуску, за сваю культуру, за ідэнтычнасць, якую спрабуюць адняць або прынізіць. Нашу родную мову спрабуюць зрабіць чужой у нашым уласным доме. Наш супраціў — гэта працяг той самай барацьбы, якая пачалася пад Оршай: за права быць сабой, за незалежнасць і свабодны выбар.

Дзень беларускай вайсковай славы — гэта нагода ўспомніць: нават калі сілы няроўныя, праўда і дух змагання за незалежнасць дапамагаюць перамагаць. І сённяшняя барацьба — толькі новы ўзровень той самай бітвы.

Слава пераможцам мінулым, цяперашнім і будучым! Жыве Беларусь!