“ВОЙНА ДО ПОБЕДНОГО КОНЦА”
На гэтым канале я ўжо пісаў пра магчымыя варыянты працягу Расіяй вайны супраць Украіны. На жаль, у мяне мала сумневаў, што вайна будзе працягвацца пры падтрымцы большасці расійскага грамадства, якая не бачыць іншага варыянту яе завяршэння, акрамя як перамогай РФ, ці тым, што можна было б аб’явіць такой перамогай. Гэта большасць, выхаваная на прыдуманых гістарычных мітах, важнейшай каштоўнасцю і падставай для ўласнай самапавагі лічыць міт пра заўсёдныя “веліч і славу” Расіі. Але дзіўныя ўкраінцы чамусьці ніяк не даюць Расіі атрымаць “натуральную” для яе перамогу, што стварае дысананс у мазгах гэтай расійскай большасці паміж запісанымі ў іх гістарычнымі мітамі і зусім іншай рэальнасцю вайны. Развітацца з гэтымі мітамі ім цяжка, бо іншай нагоды нечым ганарыцца ў іхнім жыцці больш няма. Таму вайна будзе працягвацца, пакуль страх ўласнай смерці ці гора ад смерці блізкіх, холад і нястача пераадолеюць прыцягальнасць фальшывых мітаў.
Закладнікамі штучных гістарычных стэрэатыпаў сталіся і тыя, хто свядома ўкараняў іх ў грамадскую свядомасць – кіраўніцтва расійскай дзяржавы. Зараз яно не можа пайсці нават на відавочна рацыянальныя кампрамісы без рызыкі сутыкнуцца з грамадскім абурэннем. Таму Крэмль працягвае вайну і, нягледзячы на рэальную сітуацыю на фронце, шукае варыянты дасягнення перамогі ў ёй.
У 1917 годзе прынцып “Война до победного канца” ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы, а яе кіроўныя эліты да трагічнага асабістага фіналу.
Трэба вучыць ўрокі сапраўднай гісторыі, а не прыдумоўваць сабе іншую.