“На варце”Прачытаў мэмуары Йенса Столтэнберга (2025), былога генсека НАТА 2014-2024 On My Watch.Даво…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

“На варце”

Прачытаў мэмуары Йенса Столтэнберга (2025), былога генсека НАТА 2014-2024 On My Watch.

Даволі цікавыя і пазнавальныя кніга, асабліва пра ўнутраныя механізмы працы НАТА, апісаньне прыкладаў пэўнага інфантылізму і наіўнасьці заходніх палітыкаў, які вынікае з лібэральнай культуры і сталага пошуку кампрамісу. Апошняе разумеецца як слабасьць і вельмі добра, актыўна выкарыстоўваецц рознымі аўтарытарызмамі.

Але ўвагу прыцягнула стаўленьне генсека НАТА да Беларусі. Яно ніякае. Столтэнбэрг ўзгадаў рэспубліку 4 разы проста як назва геаграфічнай прасторы (1 раз у цытаце Зяленскага, другі таксама ў размове зь йм). Два разы аказіянальна (у кантэксьце расейскіх дзеяньняў), але ні воднага разу Беларусь не ўзгадана як асобны суб’ект, як еўрапейская краіна, якая апынулася пад кантролем Расеі, са сваёй гісторыяй супраціву. Беларусь у кнізе як нібы неіснуючая прастора, як нейкая акраіна Расеі (нешта ў статусе Калінінграду), тэрыторыя з якой ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць Масква.

Ні разу не вялася гаворка пра палітычны рэжым і Лукашэнку. Хаця Беларусь, асабліва ў перыяд вайны ва Украіне стала важным рэсурсам (фактычна прадумовай для агрэсіі), як і ў пытаньнях міграцыйнага крызісу. І нават гэта патрабуе пэўнага асэнсаваньня і тлумачэньня, нейкіх рэфлексій. Чаму так сталася.
Беларусь, у кантэксьце еўрапейскай і рэгіянальнай бясьпекі, як і ў палітыцы аслабленьня Расеі вельмі важны элемент. Як і той факт, што Беларусь неад’емная частка заходняй цывілізацыі і павінна была быць у полі ўвагі кіраўніцтва НАТА.
Ні слова пра гэта.
Затое, шмат увагі таму, што Трамп пье дыетычную колу і яму яе прыносіць адмысловы чалавек, і дзеля гэтага ў Трампа есьць дыстанцыйны пульт, які сыгналізуе дастаўшчыку, што прэзыдэнт хоча колы. Пра вялікую радасьць ад таго, што Байдэн падараваў сонечныя акуляры.

Дык вось, узьнікла ўражаньне, што Беларусь ні да 2022, нават пасьля, не была прадметам разваг, ацэнак, дыскусій у НАТА, не кажу пра нейкую актыўную палітыку ў дачыненьні да рэжыму, ці дзяржавы. Палітыку ўцягваньня, ці адарввньня. Ні слова пра будучыню, перспектывы інтэграцыі, новую рэгіянальны парадак пасьля вайны.

Краіна як бы сьцерта з бачаньня, яе лёс ужо акрэсьлены – без сучаснасьці і будучыні. Есьць рэспублікі Балтыі, зразумела Украіна, Польшча, Расея. А паміж імі пустэча.

Адчытваецца гэта так: Расея застанецца. Можа слабая, разьбітая, але застанецца. Украіна магчыма будзе мець шанец уступіць у НАТА, нават з прызнаньнем факта таго, што акупаваныя тэрыторыі на нейкі час адыйдуць да Расеі, як з Фінляндыяй пасьля вайны.
У Расеі таксама застануцца свае інтарэсы, і з гэтым Захаду трэба згадзіцца. А ў сьферы яе інтарэсаў і жыцьцевай прасторы – Беларусь. (Пра жыцьцевыя інтарэсы і “расейскую Украіну” Стотэнбэрг спасылаецца на Кісінджэра).
І як украінцам трэба будзе пагадзіцца са стратай Крыму і Данбасу, так і беларусам з тым, што яны частка расейскага сьвету.

Таму і размаўляць, разважаць няма пра што.
Адсюль у рэчаіснасьці мы бачым поўную ўніфікацыю заходняй палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, як неад’емнай часткі Расеі, без выключэньняў, асаблівасьцяў.”
П.Усаў