Спадзяюся, што яны дапамогуць лепей зразумець сябе, іншых людзей і шлях нашай краіны тым, хто адчува…

Партыя Народная Грамада

Спадзяюся, што яны дапамогуць лепей зразумець сябе, іншых людзей і шлях нашай краіны тым, хто адчувае патрэбу ў такім разуменні, хто хоча, каб Беларусь жыла. Матэрыялы зборніка скампанаваны ў дзве часткі.
Першая тычыцца этычнага боку супраціву, маральнага выбару чалавека ў складанай сітуацыі. Матэрыялы зборніка размешчаны ў паслядоўнасці іх напісання, што дазваляе ўбачыць працэс развіцця поглядаў аўтара на гэтыя праблемы з цягам часу і накапленнем ім уласнага досведу супраціву і паводзін у сітуацыях маральнага выбару.
Другая — прысвечана пошуку стратэгій захавання і развіцця невялікай краіны і нацыі, якая апынулася заціснутай паміж дзвюма варагуючымі і культурна антаганістычнымі цывілізацыямі. Гэтыя стратэгіі шмат у чым залежаць ад знешніх абставін і могуць змяняцца разам з імі, але іх мэта застаецца нязменнай.