Адказы на пытанні (частка 1)Былыя сябры Народнай Грамады, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларус…
17.03.2026Партыя Народная Грамада
Адказы на пытанні (частка 1)
Былыя сябры Народнай Грамады, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларусі, перадалі некалькі пытаньняў да мяне, якія найбольш цікавяць людзей. Адкажу на іх тут. Вось першае з іх:
– Мы памятаем прэс-канферэнцыю ў Варшаве 27 лютага 2019 года, у якой удзельнічалі вы разам з Андрэем Саннікавым і Уладзімірам Някляевым. На ёй вы былі абвешчаны кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса на магчымых выбарах. Пазней была падтрымана ваша стратэгія «кандыдатаў пратэсту», якая добра спрацавала ў 2020 годзе. Нагадайце, у чым сутнасць гэтай стратэгіі і як Вы ацэньваеце пратэсты 2020 года?
Вельмі ўдзячны калегам па БНК за давер, спадзяюся, што я не схібіў, і ім не прыйшлося шкадаваць пра сваё рашэньне. Але хацеў бы растлумачыць прычыны, па якім БНК абраў гэту стратэгію. Не маюць рацыі тыя, хто кажуць, што “старыя” не здолелі яе арганізаваць, але з’явіліся “новыя” і яны арганізавалі. Рэвалюцыю нельга проста арганізаваць, калі грамадства не гатовае да перамен. Але яе можна скіраваць і ўзначаліць, калі людзі гатовыя да яе.
Наяўнасць такой гатоўнасці яшчэ Ленін называў “рэвалюцыйнай сітуацыяй”, якая ўключала наступныя ўмовы (ўспамінайце, вы гэта ведаеце):
1. Нізы не жадаюць жыць па-старому.
2. Вярхі не могуць кіраваць па-старому.
3. Абвастрэнне звыш звычайнага супярэчнасцяў у грамадстве.
Першая з умоў прысутнічала ўжо недзе ў 2017 годзе. Павялічэнне пенсійнага ўзросту, крызіс занятасці ў рэгіёнах, калі кожную ноч дзесяткі маршрутак з усходніх гарадоў з “гастарбайтэрамі” выязжалі на Маскву і, нарэшце, дэкрэт пра падаткі з беспрацоўных, пазней названы дэкрэтам пра “дармаедаў”. Сацыяльнае напружанне расло, мы гэта адчувалі. Адчуванне перарасло ва ўпэўненасць, калі мне патэлефанаваў Зміцер Бандарэнка і паведаміў, што за апошні месяц кардынальна вырасла колькасць наведванняў сайта “Хартыя-97” Наталлі Радзінай, які лічыўся сярод беларусаў (ды і зараз лічыцца) голасам дэмакратыі. Таму БНК прызначыў у лютым 2017 года несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы Мінска супраць гэтага дэкрэта. На яго выйшлі каля 5 тысячаў чалавек, а стрым з яго на Радыё “Свабода” паглядзела каля двух мільёнаў чалавек. Пасля гэтага стыхійныя мітынгі супраць дэкрэта пачаліся па ўсёй краіне. Нам стала відавочна, што беларусы хочуць перамен і гатовыя за іх змагацца.
Другая ўмова – пра “вярхі”. Кіраваць па старому яны не здолеюць, калі распадаецца вертыкаль ўлады. Такое бывае пры распадзе дзяржавы, альбо пры сабатажы выканаўцаў. Апошняе здараецца, калі на вуліцах працяглы час знаходзіцца вялікая колькасць пратэстоўцаў (даследчыкі кажуць пра 3,5% ад насельніцтва краіны), што пераконвае чыноўнікаў, што яны апынуліся не на тым баку і замест грошай, пасадаў, розных даброт яны могуць апынуцца ў якасці адказчыкаў за дзеянні ўладаў.
Трэцяя ўмова выканалася сама сабой, калі цынічнае бяздзеянне ўлады падчас ковіда выклікала негатыўную рэакцыю ў людзей.
Але ад пачатку паўстала пытаньне, як сабраць людзей на працяглы пратэст у такой колькасці, калі любая вулічная актыўнасць караецца жорстка і хутка. Па сутнасці, для гэтага была толькі адна магчымасць – збіраць людзей падчас выбарчай кампаніі на пікетах па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на “выбарах”, што законамі не забаранялася, пра што было нават адпаведнае тлумачэнне канстытуцыйнага “суда”. Выпрабоўваць гэты падыход мы пачалі восенню 2019 года падчас парламенцкіх “выбараў”. Я аб’ехаў дзесяткі гарадоў, дзе правёў сустрэчы, мэтай якіх быў пошук рэгіянальных арганізатараў, патэнцыйных лідараў пратэсту. Затым мы вылучылі ў гэтых гарадах шляхам збору подпісаў каля 40 кандыдатаў. Я ўвайшоў у ініцыятыўныя групы па збору подпісаў за вылучэнне кожнага з гэтых кандыдатаў. Потым, пасля папярэдніх аб’яў, мы прыязжалі на пікет да кажнага з кандыдатаў пратэсту. Мы працавалі невялікай камандай, у якой, акрамя мяне, быў намеснік старшыні Народнай Грамады Валянцін Троцкі і генсек партыі Сяргей Спарыш. Мы ставілі стэнды з дёрзкімі, але юрыдычна карэктнымі плакатамі, уключалі гукаўзмацняльную апаратуру і праводзілі мітынгі. Мы “ламалі страх” у людзей.