Адным з вынікаў (і далёка не другарадных) канферэнцыі Нацыянальнай кааліцыі ў Бруселі стаў візіт у офіс франкамоўнай Сацыялістычнай партыі Бельгіі (PS) — адной з найбуйнейшых партый краіны( сацыал-дэмакраты).
Нашы ўкраінскія калегі з сацыял-дэмакратычнай партыі прадставілі нас старшыні партыі Paul Magnette, які таксама з’яўляецца мэрам горада Шарлеруа. Размова доўжылася каля паўгадзіны. Мы пазнаёміліся з адным з уплывовых палітыкаў Бельгіі, а ён, у сваю чаргу, даведаўся пра існаванне партыі «Народная Грамада» і нашу дзейнасць.
Такія сустрэчы — гэта не проста абмен кантактамі, а важны крок да фарміравання міжнародных сувязяў, умацавання рэпутацыі і наладжвання паўнавартаснага міжпартыйнага супрацоўніцтва.