Нараджэнне новага палітычнага суб’екта.Сімвалічна, што прайшло 9 месяцаў — ад першага сходу неабыяка…
29.03.2026Партыя Народная Грамада
Нараджэнне новага палітычнага суб’екта.
Сімвалічна, што прайшло 9 месяцаў — ад першага сходу неабыякавых у зале рэлігійнай супольнасці ў Варшаве да канферэнцыі ў адным з залаў Еўрапейскага парламента ў Бруселі, дзе было абвешчана пра стварэнне Нацыянальнай кааліцыі, якая вырасла са Сходу неабыякавых.
Дзіця нарадзілася!
Вядома, гэта палітычны суб’ект, які заявіў пра сваё існаванне. І з гэтым ужо даводзіцца лічыцца.
Гэта суб’ект не пад нейкага лідара, а пад ідэю. Ідэю стварэння свабоднай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі, дзе не людзі для дзяржавы, а дзяржава для людзей.
З’яўленне Нацыянальнай кааліцыі — гэта адказ не толькі на беззаконне і тэрор у Беларусі, але і на сістэмны крызіс унутры беларускіх дэмакратычных сіл.
Гэта спроба вярнуць сэнс, суб’ектнасць і вынік у беларускую палітыку.
Галоўная задача кааліцыі — аб’яднаць нацыянальна арыентаваныя палітычныя сілы, якія выступаюць за суверэнітэт Беларусі, развіццё дэмакратыі і інтэграцыю краіны ў еўрапейскую палітычную і культурную прастору.
Свабода Беларусі не прыйдзе сама. Яна можа быць дасягнута барацьбой тых, хто гатовы за яе змагацца.
Жыве Беларусь!