Кучараў Міхаіл. Мая справаздача аб мерапрыемстве ў Еўрапарламенце«Форум Статкевіча: Беларусь у кант…
27.03.2026Партыя Народная Грамада

Кучараў Міхаіл. Мая справаздача аб мерапрыемстве ў Еўрапарламенце
«Форум Статкевіча: Беларусь у кантэксце еўрапейскай бяспекі» (24.03.2026)
Каму мы «наступілі на мазалі» ў Бруселі
1. Пра тых, хто «гасіў касцёр»
(Нашы віленскія і варшаўскія «пажарныя»)
Калі мы толькі пачалі рыхтаваць гэты форум, у віленска-варшаўскім Офісе (ну, вы ведаеце гэтых «майстроў дыпламатычных падарожжаў») пачаўся сапраўдны вэрхал. Яны ж як прывыклі: ёсць «адзіна правільнае» меркаванне, а ўсе астатнія — гэта «раскольнікі» і «агенты».
Па пунктах:
1 Пачатак.
Асобнае «прывітанне» ўсім гэтым «дарадцам па ўсім пытанням», якія спрабавалі нашэптваць еўрадэпутатам, што Кааліцыя, а асабіста Лахвіч і Кучараў,— гэта «нефармат» і лепш з імі не сустракацца. Спадарства, ваш «фармат» — гэта прыгожыя фоткі ў інстаграме, а наш — гэта голас чалавека з-за кратаў. Розніцу адчуваеце?
Карціна маслам: Назіраць, як офісныя стратэгі спрабавалі «спаганіць» наш форум — гэта як глядзець, як дзіця спрабуе накрыць коўдрай пажар на нафтабазе. Смешна, але трохі жаль коўдру.
2. Сутнасць справы: Пра што мы білі ў званы
Пакуль Офіс малюе «мапы рэформ», мы прывезлі ў Брусель рэчаіснасць:
Інтэрвенцыя і Гібрыдная акупацыя: Мы сказалі жорстка: Беларусь — гэта інтэрніраваная і гібрыдна акупаваная тэрыторыя. Хопіць карміць Еўропу ілюзіямі, што з гэтым рэжымам можна «дамовіцца» праз «санкцыі-лайт». Гэта вайна, і трэба называць рэчы сваімі імёнамі.
Зварот Статкевіча: Калі я чытаў словы Міколы, у зале стаяла цішыня. Бо гэта быў голас сапраўднага Супраціву, а не вылізаны тэкст ад чарговага спічрайтэра. Гэта быў голас чалавека, якога яны ў сваім утульным Офісе ўжо даўно «спісалі ў архіў» (асабістае меркаванне), бо ён ім занадта нязручны — не ўпісваецца ў палітыку Офіса «мірнай капітуляцыі».
3. Хто спрабаваў «ставіць палкі ў колы»?
Мы ведаем, хто з віленскіх структур спрабаваў пераканаць фракцыі S&D і «Renew Europe», што гэты форум «шкодзіць адзінству».
Паслухайце мяне: калі ваша «адзінства» — гэта ціхіе могілкі, дзе ўсе маўчаць і слухаюць аднаго дырыжора, то мы з задавальненнем будзем тымі, хто гэты спакой парушыць. Мы прыйшлі ў Еўрапарламент не прасіць дазволу, а патрабаваць дзеянняў для вызвалення Беларусі, а не чарговых «круглых сталоў» пра нішто.
Як гэта «аўкнецца» Офісу (Адэскі прышчур):
Дэфіцыт валідолу ў Вільні і Варшаве: Цяпер, калі форум прагрымеў, а Пятрас Аўштравічус з Цісам Ройтэнам паціснулі нам рукі, у Офісе пачнецца праверка: «Як гэта мы прапусцілі “Нацыянальную Кааліцыю” ў Брусель?». Не рабіце мне нервы: вы кааліцыю не прапусцілі — вы яе проста не змаглі спыніць!
Эфект «Голага караля»: Мы паказалі еўрапейцам, што акрамя офісных візітаў у беларусаў ёсць Нацыянальная Кааліцыя. Цяпер дыпламатам будзе цяжка тлумачыць, чаму яны раней слухалі толькі адзін бок, які манапалізаваў прэдстаўніцтва беларусаў ва ўсім свеце.
Рэзюмэ ад Кучарава:
Мы зрабілі сваю справу. Мы вярнулі Беларускаю нацыянальную кропку гледжання ў еўрапейскі парадак дня.
А тыя, хто спрабаваў нам замінаць… ну што ж, глядзіце пад ногі, калі будзеце бегчы да чарговага фуршэту. Мы тут надоўга.
Выснова:
Першы афіцыйны крок зроблен. І колькі б вы нам не заміналі са сваіх варшаўска&віленскіх офісаў, мы будзем ісці далей да нашай мэты – Вольнай Беларусі.
P.S.
Хто падзяляе гэта меркаванне можа далучыцца да канала і чату “Сход Неабыякавых”
(увага, гэты рэсурс у экстрэміскам спісе рэжыма) ці ў асабістыя ўдзельнікаў форума ў Брусселе.
https://t.me/sxod_by
https://t.me/sxod_chat
#Беларусь #Еўрапарламент #Брусель #Статкевіч #Палітыка #Свабода #НацыянальнаяКааліцыя #Belarus #EU #Brussels