Прадстаўніца партыі Народная Грамада Вікторыя Хотэнка ўдзельнічала ў сустрэчы з дэпутацкай групай, За дэмакратычную Беларусь у Сейме Літвы. Мы адзначылі важныя змены, якія ўплываюць на становішча беларусаў.
Разам з тым застаецца ключавая праблема — адсутнасць празрыстага механізму прадстаўніцтва дыяспары. Сёння адзін чалавек фактычна вызначае, каго запрашаць на сустрэчы і якія пытанні абмяркоўваць. Гэта не адпавядае дэмакратычным прынцыпам і не адлюстроўвае інтарэсаў супольнасці.
Пазіцыя Народнай Грамады застаецца нязменнай: неабходна стварыць Савет прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве, у які павінны ўвайсці прадстаўнікі палітычных структур, дыяспары, арганізацый палітвязняў і культурных НДА. Гэта простае і даўно наспелае рашэнне, якое патрабуе толькі палітычнай волі.