“Каманда партыі Мікалая Статкевіча “Народная Грамада” звяртаецца да вас з занепакоенасцю ў пытанні бягучага стану правоў чалавека ў Беларусі.
Мы звяртаем увагу на бесперапынныя рэпрэсіі ў Беларусі.
Праваабарончыя арганізацыі фіксуюць у Беларусі затрыманні з ужываннем фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў, катаванні ў месцах зняволення, прымусовыя працы зняволеных.
З пачатку пратэстаў 2020 года вядома пра, як мінімум 25 смерцяў, у тым ліку 5 у турмах.
Асаблівая ўвага прыдзяляецца нашаму лідару, палітыку Мікалаю Статкевічу, чыя сітуацыя цалкам уключае ўсе віды рэпрэсіўнай машыны дыктатарскага рэжыму.
Тэрмін зняволення роўны пажыццёваму – 14 гадоў ва ўмовах асаблівага рэжыму, гэта трэці турэмны тэрмін зняволення для палітыка. Да яго прымяняюцца ўсе формы абмежаванняў, не выключаны катаванні.
Прымяняюцца забароны на: кароткатэрміновыя, доўгатэрміновыя спатканні, тэлефонныя званкі, сустрэчы з адвакатам, парушана права на перапіску, забарона на перадачы, у тым ліку перадачу медыкаментаў. Вядома аб неаднаразовых змяшчэннях Мікалая Статкевіча ў адзіночную камеру ПКТ, штрафныя ізалятары, што нясуць у сабе пры працяглым знаходжанні пагрозу для жыцця і могуць быць прыраўнены да катаванняў.
Сёння нам дакладна не вядома ці жывы Мікалай Статкевіч
У лістападзе 2023 года на Charter’97 апублікавалі інфармацыю аб, магчыма, смерці палітыка.
Намі рабіліся захады для арганізацыі сустрэчы Мікалая Статкевіча і яго жонкі Марыны Адамовіч, якая магла альбо пацвердзіць, альбо абвергнуць інфармацыю, якая паступіла да нас.
Мы патрабавалі арганізацыі сустрэч з усімі, хто знаходзіцца ў рэжыме incommunicado працяглы час.
Дагэтуль любая інфармацыя па палітвязням, хто доўгі час у рэжыме incommunicado адсутнічае
Нам вядома, што ў турмах Беларусі зараз знаходзяцца людзі, чыё жыццё знаходзіцца ў небяспецы.
Па пацверджанай інфармацыі гэта каля 200 чалавек. Сярод іх людзі з інваліднасцю, шматдзетныя маці. Людзі з цяжкімі захворваннямі, такімі як рак, цукровы дыябет, рознай формы сіндромы, дзе крытычна неабходна медыкаментознае ўмяшанне, якое мэтанакіравана ігнаруецца кіраўніцтвам турмаў. Прамая пагроза жыццю людзям сталага ўзросту, пенсіянерам, у адсутнасці належнага догляду і ўмоў утрымання.
У публічную інфармацыйную прастору трапілі сведчанні прымянення сілы, у прыватнасці збіванняў у дачыненні да Паліны Шарэнда-Панасюк
***
Паліна знаходзіцца ва ўмовах прыраўнаваных да катаванняў і пагрозлівых яе жыццю.
Пачынаючы з 90-х гадоў у Беларусі бесперапынныя рэпрэсіі ў дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў.
2020 год стаў пікавым у парушэннях правоў чалавека.
Падзеі, якія мы першапачаткова расцэньвалі, як страх страціць дыктатарскую ўладу лукашэнка. Цяпер відавочна, што гэта адна з прычын. У аснове была падрыхтоўка да поўна маштабнага ўварвання ва Украіну і татальная зачыстка нязгодных у Беларусі
Беларусь сусветны лідар па колькасці гэтак званых “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”.
Мы лічым, што пабудова бяспекі ў Еўропе немагчымая без незалежнай дэмакратычнай Беларусі.
расія заўсёды была, ёсць і будзе агрэсарам, гэты яе натуральны стан.
У 2015 годзе міжнароднае ўмяшанне ў справу Мікалая Статкевіча прымусіла рэжым вызваліць зняволенага з “умовай”. Вынікам “умовы” стаў новы тэрмін – 14 гадоў асаблівага рэжыму для Мікалая Статкевіча. Таму сёння перамовы з рэжымам немагчымыя.
Толькі дзейсныя санкцыі, аж да поўнага закрыцця межаў для руху кітайскага і расійскага транзіту, могуць вымусіць маскву прымусіць беларускі рэжым вызваліць палітычных зняволеных і спыніць рэпрэсіі.”
See posts, photos and more on Facebook.