На Смаргоншчыне пракуратура выносіць папярэджаньні людзям напярэдадні Адзінага дня галасаваньня
«Сёньня ранкам тэлефанаваньнем з Смаргонскага РАУС нагадалі, што краіна напярэдадні вядомага дзяржаўнага мерапрыемства. А таму трэба ў 16:00 зайсьці ў РАУС, каб атрымаць папярэджаньне ад пракурора аб магчымай адказнасьці», — паведамілі жыхары Смаргоняў.
Папярэджаньні ад пракурора, сярод іншага, атрымалі жыхары Смаргоняў, якія адбывалі пакараньне паводле «народных» і «экстрэмісцкіх» артыкулаў. Таксама папярэжвалі тых, хто стаіць на ўліку як схільныя да ўжываньня алькаголю. Апроч пісьмовага папярэджаньня, з грамадзянамі ў асобным пакоі праводзілі працяглую гутарку: