13 лістапада 1806 года нарадзілася Эмілія Плятэр — адна з самых яскравых і адважных жанчын у гісторы…

13 лістапада 1806 года нарадзілася Эмілія Плятэр — адна з самых яскравых і адважных жанчын у гісторыі Беларусі і Літвы, сімвал барацьбы за свабоду супраць расійскага панавання. Паходзіла яна з шляхецкага роду Плятэраў, але яшчэ ў дзяцінстве праяўляла цікаўнасць да гісторыі, літаратуры і культуры, збірала беларускі фальклор, цікавілася жыццём простых людзей, шмат вандравала па Беларусі.

Падчас паўстання 1830–1831 гадоў Эмілія ўзяла зброю і ўзначаліла атрад паўстанцаў, які змагаўся за незалежнасць сваёй краіны. Яе мужнасць і адданасць ідэалам свабоды зрабілі Плятэр нацыянальнай гераіняй, якую часта параўноўваюць з Жаннай д’Арк.

Эмілія Плятэр стала ўвасабленнем нязломнага духу і любові да Радзімы. Яна змагалася не толькі супраць імперскай улады, але і за годнасць, за права свайго народа на самавызначэнне.

Сёння яе імя застаецца сімвалам мужнасці, гонару і веры ў свабодную Беларусь.