Гурт N.R.M. выпусьціў апошні альбом і даў заключныя канцэртыhttps://smarturl.click/GgkpZБеларускі р…

Гурт N.R.M. выпусьціў апошні альбом і даў заключныя канцэрты

https://smarturl.click/GgkpZ

Беларускі рок-гурт N.R.M. выдаў свой апошні альбом «.» («Кропка»), які стаў сымбалічным завяршэньнем доўгай і яскравай гісторыі калектыву.

Альбом уключае дзевяць песьняў і быў нядаўна прэзэнтаваны на канцэртах у Вільні і Варшаве, якія гурт назваў апошнімі ў сваёй гісторыі.

Частка кампазыцый была напісаная да жнівеньскіх падзеяў 2020 году.

Частка — падчас іх.

Адну зь песень гурт напісаў у месцы дысьлякацыі палка імя Кастуся Каліноўскага перад канцэртам для беларускіх добраахвотнікаў.

Агулам, песьні з новага альбома перадаюць боль, супраціў, настальгію, але й надзею. Яны — пра немагчымасьць маўчаць і пошук адказаў на пытаньне, як рухацца далей, адзначаецца ў апісаньні альбому.