Сёння прайшла цёплая і плённая працоўная сустрэча ў офісе віленскай гарадской суполкі сацыял-дэмакра…

Сёння прайшла цёплая і плённая працоўная сустрэча ў офісе віленскай гарадской суполкі сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.
Падчас размовы мы падвялі вынікі ранейшых ініцыятыў і пацвердзілі гатоўнасць выконваць усе папярэднія дамоўленасці, накіраваныя на падтрымку беларусаў у Літве і развіццё супрацоўніцтва паміж нашымі арганізацыямі.

Таксама дамовіліся аб новых сумесных кроках, сярод якіх — правядзенне выязнога паседжання камісіі сацыял-дэмакратаў па нацыянальных меншасцях у офісе партыі “Народная Грамада” ужо ў наступным месяцы.

Гэтая сустрэча яшчэ раз паказала, што нас аб’ядноўваюць агульныя каштоўнасці — салідарнасць, справядлівасць і павага да кожнага чалавека.