Праграма па стварэнні супольнасцяў «Цяпліца» → РАДА запрашае на праграму па камьюніці-білдынгу — шко…

Праграма па стварэнні супольнасцяў «Цяпліца»

→ РАДА запрашае на праграму па камьюніці-білдынгу — школу для тых, хто хоча навучыцца ствараць і развіваць супольнасці вакол сваёй справы.

Для каго: лідары/-кі ініцыятываў і арганізацый (фармальных і нефармальных); #актывісты/-кі, якія працуюць з супольнасцямі і аўдыторыямі; для тых, хто ўжо мае камьюніці і хоча яго перазапусціць або развіваць далей.
Праграма разлічаная на ўдзельнікаў/-ц ва ўзросце 18-35 гадоў, але пры матывацыі разглядаюцца ўсе заяўкі.

Калі: з 27 кастрычніка (6 анлайн-заняткаў, два разы на тыдзень).
Індывідуальныя кансультацыі: лістапад – снежань 2025.
Афлайн-сустрэча: #Варшава, 28-30 лістапада 2025 (для найбольш актыўных.

Праграма:
– Як вызначаць мэты і каштоўнасці супольнасці;
– Распрацоўка “прадуктаў” і праграмы актыўнасцяў для камьюніці
– Разуменне метрык і цыклаў развіцця
– Індывідуальныя кансультацыі і суправаджэнне ад экспертаў/-к РАДА
– Выніковы 90-дзённы план развіцця вашай супольнасці.

Важна! Цягам праграмы ты можаш сутыкнуцца з адкрыццём, што для тваіх актыўнасцяў патрэбна не камьюніці, а штосьці іншае: якасны SMM, прадуманая PR-стратэгія, партнёрства з іншымі арганізацыямі. Гэта нармальна! У такім выпадку мы разам папрацуем над альтэрнатыўным планам пад твае мэты і рэсурсы.


Ддл: 23 кастрычніка.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!