У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года савецкая ўлада здзейсніла адзін з самых жудасных злачынстваў …

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года савецкая ўлада здзейсніла адзін з самых жудасных злачынстваў супраць беларускага народа — была знішчаная кветка беларускай інтэлігенцыі. У мінскім НКВД расстралялі больш за сто паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, настаўнікаў, святароў. Сярод іх — Тодар Кляшторны, Алесь Дудар, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Валерый Маракоў, Міхась Чарот і многія іншыя. Іх віна была толькі ў тым, што яны любілі Беларусь і яе мову.

Гэтая ноч увайшла ў гісторыю як Ноч расстраляных паэтаў — сімвал спроб знішчыць памяць, культуру і годнасць беларусаў.

Сёння гісторыя паўтараецца. Рэжым Лукашэнкі зноў вынішчае беларускую культуру: закрываюцца незалежныя выданні, ліквідуюцца тэатры і выдавецтвы, пераследуюцца мастакі, настаўнікі і пісьменнікі. Але, як і тады, беларускае слова і дух свабоды не забіць. Пакуль жыве памяць — жыве Беларусь.