Праграма для камерных ансамбляў MERITAcubed → MERITA Platform (Music, hERItage & TAlent) адкрыв…

Праграма для камерных ансамбляў MERITAcubed

→ MERITA Platform (Music, hERItage & TAlent) адкрывае набор на MERITAcubed (2025-2029) — праграму падтрымкі маладых прафесійных ансамбляў у сферы камернай музыкі.

Для каго: струнныя квартэты і фартэпіянныя трыа з удзельнікамі да 36 гадоў; ансамблі з краін, якія ўдзельнічаюць у праграме Creative Europe; прафесійныя калектывы, якія працуюць разам мінімум адзін год.

Праграма:
– Анлайн-трэнінгі і ментарства па шасці тэматычных кірунках (ад экалагічнай свядомасці да культурнай дыпламатыі)
– 5-дзённая мастацкая рэзідэнцыя
– Мінімум 3 аплатныя выступы ў Еўропе
– Магчымасць удзелу ў канцэртах па-за ЕС (ЗША, Чарнагорыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія)
– Прафесійныя сувязі з 22 міжнароднымі культурнымі арганізацыямі
– Прасоўванне на платформе MERITA і ўдзел у падкастах.

Прапануецца:
– 1000 EUR за кожны канцэрт на чалавека (з улікам падаткаў і сацыяльных збораў)
– Пакрыццё дарожных і дзённых выдаткаў
– Пражыванне падчас рэзідэнцый.

Q&A сесія: 4 лістапада, 11:00 (GMT+1) у Zoom.

Ддл: 13 снежня (11:59 pm GMT+1)
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!