У Вільні прайшоў Круглы стол на тэму «Падтрымка добраахвотнікаў пасля службы ва Украіне», арганізаваны клубам «Літвіны». На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы. Некалькі членаў Народнай Грамады прынялі ўдзел у якасці экспертаў і гасцей. Народная Грамада заўсёды лічыла тэму вайны супраць расійскай агрэсіі ва Украіне надзвычай важнай. У абмеркаванні ўдзельнічалі і літоўскія эксперты, што сведчыць пра тое, што гэтая тэма для іх істотная і паступова ўваходзіць у свядомасць еўрапейцаў. Вядома, хацелася б, каб гэты працэс ішоў хутчэй, але ўсё ж прагрэс прыкметны. Ёсць надзея, што добраахвотнікі пасля заканчэння кантрактаў ва Украіне не застануцца сам-насам са сваімі праблемамі.