4 кастрычніка 1993 года дэпутаты Апазіцыі БНФ выступілі са зваротам, дзе, сярод іншага, патрабавалі …

4 кастрычніка 1993 года дэпутаты Апазіцыі БНФ выступілі са зваротам, дзе, сярод іншага, патрабавалі абараніць незалежнасць Беларусі ад расійскай пагрозы.

Яны настойвалі на тэрміновым увядзенні дакументальнага і мытнага кантролю на мяжы з Расіяй, а таксама на разглядзе пытання аб візавым рэжыме. Акрамя таго, прапаноўвалася забараніць дзейнасць партый і арганізацый, што працавалі на карысць Масквы.

Асобна дэпутаты патрабавалі пазбавіць Аляксандра Лукашэнку дэпутацкіх паўнамоцтваў за дзеянні, якія былі накіраваныя супраць незалежнасці краіны. Але, на жаль, нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета для разгляду гэтага пытання не адбылося.

Мінула больш як 30 гадоў з таго часу — і сёння мы бачым наступствы цеснага сяброўства з Расіяй, абранага Лукашэнкам. Тысячы палітзняволеных за кратамі, амаль паўмільёна беларусаў за мяжой, дэмаграфічны крызіс, эканамічны заняпад… Вось чаму зараз як ніколі важна нагадваць, што Беларусь — гэта не Расія, што беларусы хочуць жыць у сваёй краіне і рабіць самастойны выбар.