З апошняга падкасту а. Андрэя Буйніча: “У нашай практыцы малітваслоўя існуе вельмі важны працэс, я…

З апошняга падкасту а. Андрэя Буйніча: “У нашай практыцы малітваслоўя існуе вельмі важны працэс, які называецца інтэрыярызацыяй. Гэта ўнутранае прысвойванне сабе знешніх зместаў. Што гэта значыць? Часам здараецца, што нам вельмі падабаецца нейкая ідэя, мы пачынаем яе смакаваць, мы ёю прасякаемся, і яна становіцца часткаю нас. Мы нават пачынаем думаць, што гэта была наша ўласная думка.
Падобным жа чынам нам трэба свядома працаваць з тэкстамі малітваў. Мы хочам, каб словы старажытных аўтараў паступова рабіліся нашымі ўласнымі словамі перад Богам, каб яны ўваходзілі ў сэрца і рабіліся часткаю нашай рэчаіснасці. Напрыклад, калі мы молімся «Ойча наш», спачатку гэта можа быць проста знаёмы нам тэкст з малітоўніка. Але з цягам часу мы пачынаем адчуваць: Бог сапраўды ёсць нашым Айцом, мы вучымся давяраць Яму, і зварот гэтай малітвы пачынаюць адгукацца ў канкрэтных сітуацыях нашага жыцця. Так чужыя словы становяцца асабістымі.
Інтэрыярызацыя — гэта шлях ад чужых слоў да асабістага вопыту. Гэта адбываецца не толькі праз паўтарэнне, але і праз разважанне над зместам малітваў. Калі мы ўдумліва спыняемся на словах, прымяраем іх да свайго жыцця, яны перастаюць быць чужымі і пачынаюць жыць у нас.
Гэта як дарога: спачатку мы ідзём па чужых слядах, але паступова пакідаем свае. Таму не бойцеся карыстацца малітоўнікам і не думайце, што чытаючы чужыя тэксты, вы не шчырыя. Наадварот — праз гэтыя словы Царква вучыць нас гаварыць з Богам, пакуль мы самі не навучымся адкрыта выказваць перад Ім тое, што сапраўды жыве ў нашым сэрцы.” – Цалкам слухай падкаст тут: https://youtu.be/WhqmkAKLHwA?si=a4SpbEwQohT_spdC

Захавай сваё Малітоўнае правіла!

Асабістае малітоўнае правіла — што гэта, як яго будаваць і чаму яно такое важнае ў жыцці хрысціяніна. Простыя парады для пачаткоўцаў і карысныя прыклады духоўных практык.

Слава Ісусу Хрысту, сябры!
У гэтым падкасце мы пагаворым пра асабістае малітоўнае…