Публічная акцыя салідарнасці, натхнёная Мікалаем Статкевічам 5 кастрычніка 2025, 12:00 Плошча Вінцас…

Публічная акцыя салідарнасці, натхнёная Мікалаем Статкевічам

5 кастрычніка 2025, 12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі, Вільня

Свабода — гэта права чалавека быць дома, а не прымусовы вываз за мяжу. «Не можа быць нацыі без лідара на сваёй зямлі», — падкрэслівае Генеральны сакратар партыі «Народная Грамада», былы палітвязень Сяргей Спарыш.

Мікалай Статкевіч — больш за 25 гадоў сімвал супраціву, былы кандыдат у прэзідэнты, тройчы вязень сумлення і намінант на Нобелеўскую прэмію міру 2025 года.

Гэтай акцыяй мы хочам выразіць салідарнасць з Мікалаем Статкевічам і патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

Мы выйдзем на плошчу Кудзіркі, каб:
● Падтрымаць шлях да Нобеля.
● Прыцягнуць увагу свету да лёсу Статкевіча.
● Паказаць адзінства і веру ў вольную Беларусь.

Далучайцеся!