Пікет у Вільні : беларусы патрабуюць трыбуналу над карнікам Шынвізэ. 3 кастрычніка ў Вільні каля амб…

Пікет у Вільні : беларусы патрабуюць трыбуналу над карнікам Шынвізэ.

3 кастрычніка ў Вільні каля амбасады Нямеччыны адбыўся пікет з мэтай узняць пытанне на конт крымінальнай адказнасці Дзмітрыя Шынвізэ – аднаго з начальнікаў і садыстаў з Бабруйскай калоніі.

Дзмітрый Шынвізэ узначальваў апэратыўна-рэжымны аддзел канцэнтрацыйнага лагеру і , паводле сведчанняў палітвязняў , меў дачыненне да катаванняў і здзекаў над людзьмі .
Зрабіла акцыю міжнародная арганізацыя “Рух” пры падтрымцы аб’яднання беларускіх палітвязняў у Літве RЕ:BELarus, партыі Мікалая Статкевіча ” Народная Грамада “,
а таксама актывістаў дыяспары.

На акцыі прысутнічала каля 15 чалавек.
Трэба выказаць шчырую падзяку Літоўскай паліцыі.
Літоўская паліцыя ахоўвала пікет , тым самым дапамагаючы эмігрантам ажыццяўляць свае законныя правы на мірныя сходы.

Спачатку выступіў прадстаўнік арганізатараў пікету  Яраслаў. Актывіст нагадаў хто такі Дзмітрый Шынвізэ і якую павінны несці адказнасць за рэгулярны і сістэматычны фізычны і псіхалагічны гвалт над вязнямі. Ён адзначыў , што зараз гэны чалавек спакойна жыве ў Нямеччыне па праграме рэпатрыяцыі бо мае нямецкія карані. Яраслаў зрабіў заклік да нямецкіх уладаў пачаць на конт Шынвізэ праверку і высвятліць праўду .

Далей быў адчынены мікрафон.
Удзельнікамі пікету было падкрэслена , што 3 кастрычніка Нямеччына адзначае Дзень нацыянальнага адзінства. Нямеччына ў 1990 стала адзінай дзяржавай пасля таго як у 1989 быў разбураны Берлінскі мур.
Нямеччына перажыла два таталітарызму. Спачатку гітлераўскі , а потым камуністычны ў ГДР.
Таму такім як Шынвізэ не месца ў вольнай Германіі.
Было сказанае і тое , што Беларусь таксама імкнецца стаць вольнай.

Падчас акцыі быў стрым. Яго вёў незалежны блогер Дзмітрый Казлоў , больш вядомы як ” Шэры Кот ” : https://www.youtube.com/live/lLE8SNLfUkw?si=YARn4-QYdx7ygj6g
Ужо ў першыя гадзіны ягоная трансляцыя сабрала больш за 57 тысячаў гледачоў.

Па завяршэнні мерапрыемства ягоныя ўдзельнікі падпісалі петыцыю да ўладаў ФРГ з патрабаваннем арыштаваць і судзіць Шынвізэ за катаванні на тэрыторыі Беларусі.
Дакумэнт будзе перададзены прадстаўнікам амбасады Нямеччыны ў Літве.

” Бо ўсё тайнае Бог выведзе на суд , і ўсё , што зроблена – і добрае , і кепскае (Экл. 12:44).
” Мне помста , я адплачу , кажа Гасподзь ” (Рым. 12:19).

https://t.me/REBELarus1

@REBELarus20

[email protected]

https://www.youtube.com/live/lLE8SNLfUkw?si=YARn4-QYdx7ygj6g