Ці ведалі вы, чаму Беларуская Сацыялістычная Грамада 10 гадоў дзейнічала ў Вільні, а не ў Мінску? Та…

Ці ведалі вы, чаму Беларуская Сацыялістычная Грамада 10 гадоў дзейнічала ў Вільні, а не ў Мінску?

Таму што сябры лідараў БСГ Івана і Антона Луцкевічаў паспрабавалі забіць расейскага губернатара.

З біяграфіі Івана Луцкевіча: “На II з’ездзе Беларускай сацыялістычнай грамады (у яе была перайменаваная БРГ) разам Антонам Луцкевічам, Аляксандрам Бурбісам і Вацлавам Іваноўскім абраны ў склад цэнтральнага камітэта партыі. У лютым 1906 года сумесна з братам Антонам пераходзяць на нелегальнае становішча, пераязджаюць у Вільню. Пераезд адбываецца з той прычыны, што распачалося следства ў справе замаху на мінскага губернатара Паўла Курлова. Замах здзейснілі Іван Пуліхаў і сёстры Аляксандра і Кацярына Ізмайловіч, якія былі частымі гасцямі на мінскай кватэры Луцкевічаў, таму апошнія аўтаматычна падпадалі пад падазрэнне. Ёсць звесткі, што з віленскімі кантактамі Луцкевічам дапамог Вацлаў Іваноўскі. На нелегальным становішчы ў Вільні браты жылі да 1908 года”.

#ГісторыяБеларусі
Цікавы факт з гісторыі Народнай Грамады

Інфармацыйныя рэсурсы каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада Сайты:Сайт Мікалая Статкевіча: http://statkevich.orgСайт партыі Народная Грамада: ht…