У беларускіх санаторыях будуць праводзіць рэабілітацыю расейцаў, параненых на вайне ва Ўкраінеhttps:…

У беларускіх санаторыях будуць праводзіць рэабілітацыю расейцаў, параненых на вайне ва Ўкраіне

https://smarturl.click/6WDO5

Улады Ленінградзкай вобласьці (Расея) і Беларусі дамовіліся аб стварэньні «сталай праграмы рэабілітацыі байцоў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».

Дамоўленасьці дазволяць штогод накіроўваць у беларускія санаторыі ня менш за 800 чалавек зь ліку расейскіх вайскоўцаў, якія ваявалі супраць Украіны, і іх сваякоў. Гэтую ініцыятыву падтрымаў віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў.