Рэжым працягвае расказваць казкі пра «рост эканомікі» і пра тое, што «людзі з усяго свету мараць жыц…

Рэжым працягвае расказваць казкі пра «рост эканомікі» і пра тое, што «людзі з усяго свету мараць жыць у Беларусі». Але рэальнасць кажа зусім іншае.

Так, змяняецца рынак офіснай нерухомасці Мінска: у новых бізнэс-цэнтрах шмат вольных памяшканняў. Аб’ём арэнды ўдвая меншы, чым быў яшчэ да пандэміі. Гэта паказчык таго, што ў краіне няма ні росту бізнэсу, ні рэальнага попыту на развіццё.

А яшчэ — дэмаграфічная катастрофа. Сёлета ў першы клас пайшлі толькі 90 тысяч дзяцей. Для параўнання, у мінулым годзе іх было 105 тысяч, у 2020-м — 114 тысяч. Таксама ў мінулым годзе нарадзілася ўсяго 59 тысяч дзяцей. Гэтая лічба не пакідае ілюзій: краіна старэе і вымірае.

Ні росквіту, ні будучыні. Гэта вынік дзеянняў улады, якая баіцца вольнага чалавека, душыць прадпрымальніцтва і пазбаўляе моладзь перспектываў.

Беларусь заслугоўвае іншага шляху — свабоды, развіцця і павагі да чалавека.