30.09.1931 г. нарадзіўся Ніл Гілевіч. Шмат якія з яго вершаў прысвечаны вялікай любові да Беларусі. …

30.09.1931 г. нарадзіўся Ніл Гілевіч. Шмат якія з яго вершаў прысвечаны вялікай любові да Беларусі. Давайце ўзгадаем адзін з іх.

Я хаджу, закаханы у твае краявiды,
I шапчу, як прызнанне: о мой край дарагi!
Зноў нясу табе ў споведзь i трывогi, i крыўды,
I надзеi, i ўцехi, i любоў, i грахi…
Колькi доля нi судзiць мне далёкiх вандровак –
Я вярнуся навечна ў засень клёнаў тваiх.
Толькi з роднага долу, толькi ў роднай дуброве –
Як не дрэвам, хоць зёлкай прарасту для жывых.

1962

Жыве Беларусь!