Мікалай Статкевіч — прыклад мужнасці і маральнай сілы
Тры тыдні таму, калі рэжым выпусціў групу палітвязняў, ён адмовіўся пакінуць Беларусь. У нейтральнай зоне на мяжы, адзін супраць сістэмы, Статкевіч паказаў: яго лёсам кіруе не Лукашэнка.
Гэта быў выбар не эміграцыі, а годнасці. Выбар чалавека, які ўсё жыццё змагаецца за свабоду сваёй краіны і не збіраецца спыняцца.
Учынак Статкевіча стаў выклікам рэжыму і сігналам для ўсіх беларусаў: норма — жыць у сваёй краіне і дамагацца пераменаў, а не пакідаць яе пад прымусам.
Мікіта Мелказёраў у калонцы для DW піша пра тое, як гэты крок прымусіў многіх з нас пераасэнсаваць уласны выбар і яшчэ раз задаць сабе пытанне: што значыць заставацца і змагацца?
Какой выбор – правильный? Чему учит поступок Статкевича
Микита Мелкозеров в специальной колонке для DW – о моральном лидерстве Николая Статкевича, который отказался покидать Беларусь.