Сельская гаспадарка ў Беларусі сёння — гэта люстэрка ўсяго рэжыму
За трыццаць гадоў кіравання Лукашэнка не даў магчымасці развіцца прыватным фермам, бо яму не патрэбныя вольныя і заможныя беларусы. Замест таго каб падтрымліваць сучасныя тэхналогіі і гаспадароў, улада трымае вёску ў стане заняпаду.
Нават сам дыктатар прызнае, што на машынных дварах усё выглядае так, як і трыццаць гадок таму. Але віна за гэта ляжыць выключна на ім і яго сістэме. Бо калі краіна жыве пад татальным кантролем, дзе кожная ініцыятыва падаўляецца, немагчыма чакаць росту.
Сёння беларуская вёска — гэта людзі, якія ледзь зводзяць канцы з канцамі, моладзь, што масава з’язджае, і палітыка, якая не пакідае шанцаў на развіццё. Гэта вынік дзесяцігоддзяў свядомага разбурэння, каб народ заставаўся залежным і падпарадкаваным.