Беларус пад вартаю ў ЗША — яго могуць дэпартавацьБеларускі актывіст Артур Сянько застанецца ў мігра…

Беларус пад вартаю ў ЗША — яго могуць дэпартаваць

Беларускі актывіст Артур Сянько застанецца ў міграцыйнай турме Otay Mesa ў Сан-Дыега да асноўнага паседжання па справе аб дэпартацыі, якое адбудзецца 28 кастрычніка. Суд адмовіў у вызваленні пад абавязальніцтва аб яўцы, нягледзячы на легальны статус Сянько як прасіцеля прытулку.

У турмах ЗША таксама знаходзяцца Анатоль Бокун, лідар страйкаму «Беларуськалію», і беларуска Вераніка Казлоўская. Паводле прадстаўніка дыяспары, каля 100 беларусаў могуць быць у амерыканскіх іміграцыйных цэнтрах. Міграцыйная палітыка ЗША стала больш жорсткай з прыходам Доналда Трампа, што прывяло да арыштаў прасіцеляў прытулку.

Падрабязнасці — па спасылцы