Памёр былы палітвязень Валерый ЦімашэнкаСумная навіна: стала вядома пра смерць былога палітвязня Ва…
24.09.2025Партыя Народная Грамада

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка
Сумная навіна: стала вядома пра смерць былога палітвязня Валерыя Цімашэнкі, якога асудзілі ў 2023 годзе. Пра смерць паведаміла яго жонка Вера.
«Майго мужa больш няма. Я разбітая…» — напісала яна. У Валерыя засталася дачка, а яшчэ сям’і чакала нараджэння другога дзіцяці. «У мяне будзе цэлых дзве часцінкі мужа побач», — падзялілася жанчына.
Валерыя затрымалі ў студзені 2023 года. Яго абвінавацілі паводле артыкулаў 342 і 361-4 КК за ўдзел у маршах і паведамленні, адпраўленыя ў чат-бот аднаго з так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў». Мінскі гарадскі суд прысудзіў яму 3 гады калоніі. Па звестках праваабаронцаў, Валерый адбываў пакаранне ў ПК №15 у Магілёве. На волю ён выйшаў 3 ліпеня 2024 года.
Смерць Валерыя — гэта не толькі асабістая трагедыя для сям’і, але і чарговая чорная старонка гісторыі, дзе людзі гінуць за тое, што адстойвалі праўду і годнасць.
Спачуванні ўсім блізкім палітвязня.
Светлая памяць. Свабоду ўсім палітвязням. Жыве Беларусь!