
Актывісты 250 дзён пратэставалі супраць будаўніцтва кальцавой дарогі празь месца масавых расстрэлаў сталінскіх часоў. Рэпартажы Свабоды, якія выходзілі штодня, сталі асновай кнігі «Дарога праз Курапаты».
Таксама 24 верасьня
622 — прарок Мухамэд перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.
768 — Карл Вялікі каранаваны як першы кароль франкаў.
1852 — першы палёт на дырыжаблі.
1993 — падпісанае пагадненьне пра вывад расейскіх войскаў зь Беларусі.
2002 — зьявіўся літаратурны часопіс «Дзеяслоў».
2020 — ЭЗ не прызнаў Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам.
Нарадзіліся: Станіслаў Незабітоўскі, Антоні Эразм Валовіч, Габрыэля Пузына, Цыпрыян Каміль Норвід, Паўліна Мядзёлка, Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, Мар’ян Пецюкевіч, Сяргей Чыгрын, Юры Гумянюк, Ігар Аліневіч.
Памерлі: Міхал Глінскі, Ян Караль Хадкевіч, Філафей (Уладзімер Нарко).