Беларусаў, якія вяртаюцца дадому з-за мяжы, цяпер чакае не цёплая сустрэча з роднымі. Абдымкі сваяко…

Беларусаў, якія вяртаюцца дадому з-за мяжы, цяпер чакае не цёплая сустрэча з роднымі. Абдымкі сваякоў замяніліся выклікамі на так званыя «прафілактычныя размовы» ў КДБ. І гаворка ўжо не пра актывістаў ці ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года. Пад падазрэнне трапляюць нават тыя, хто ніколі не выходзіў на плошчы і не крытыкаваў уладу.

Гэта азначае толькі адно: рэжым Лукашэнкі баіцца ўласнага народа настолькі, што пад падазрэннем цяпер кожны, хто перасякае мяжу. Любы беларус, які пажыў у Літве, Польшчы, Германіі ці ЗША, ужо патэнцыйна «небяспечны». Бо там ён бачыў сапраўдную свабоду, жыццё без прыніжэння і страху.

Замест таго каб вяртаць людзей дадому, ствараць умовы для годнага жыцця, павышаць заробкі, імкнуцца да адкрытасці, нелегітымная ўлада выбудоўвае новыя сцены — сцены падазронасці, кантролю і прыніжэння. Гэта не клопат пра бяспеку, гэта чысты страх.

Лукашэнка і ягонае атачэнне даўно не давяраюць беларусам. Самы вялікі страх для іх — свабодныя людзі з еўрапейскім мысленнем, звыклыя да высокіх заробкаў і добрага ўзроўню жыцця. Гэтыя людзі — сапраўдная бомба для лукашэнкаўскай дыктатуры. І гэтая бомба рана ці позна выбухне…

Жыве Беларусь!