24 жніўня 1991 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла Акт аб незалежнасці. Ужо ў снежні таго ж года гэтае рашэнне было пацверджана на рэферэндуме: больш за 90% украінцаў падтрымалі Акт аб незалежнасці, паказаўшы сваю волю да свабоды і дзяржаўнасці.
Прайшло ўжо больш за трыццаць гадоў з таго дня. Але Украіна і сёння змагаецца за сваю незалежнасць — ужо са зброяй у руках. Яна змагаецца за права абіраць кірунак развіцця, за сваю культуру, мову і гісторыю. І робіць гэта з годнасцю, мужнасцю і смеласцю, якія ўражваюць увесь свет.
Партыя «Народная Грамада» віншуе ўкраінцаў з гэтым вялікім святам. Мы салідарныя з украінскім народам у яго барацьбе за волю і будучыню. І, вядома ж, жадаем Украіне толькі перамогі ў гэтай вайне.
Мы верым, што прыйдзе час, калі і Беларусь зможа адзначаць свой Дзень сапраўднай Незалежнасці.