У сувязі з сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека, супрацьпраўнымі дзеяннямі, і выкарыстаннем гв…

У сувязі з сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека, супрацьпраўнымі дзеяннямі, і выкарыстаннем гвалтоўных метадаў супраць грамадзян Рэспублікі Беларусь з боку Губопіка, мы, грамадзяне Беларусі, патрабуем прызнаць яго тэрарыстычнай арганізацыяй у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Губопік з’яўляецца ўзброенай групоўкай, якая дзейнічае па-за прававым полем і выкарыстоўвае гвалт у сваіх мэтах.  Ён нясе адказнасць за шматлікія правапарушэнні, у тым ліку незаконныя арышты, катаванні, пагрозы і нанясенне цялесных пашкоджанняў. 

Дзейнасць Губопіка накіравана на дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне, прыгнечанне пратэстаў і застрашванне нязгодных з палітыкай уладаў.  Яго метады рэзка супярэчаць асноўным прынцыпам дэмакратыі і правы чалавека.

Прызнанне Губопіка тэрарыстычнай арганізацыяй будзе азначаць прымяненне да яго ўсіх мер прававога пераследу, у тым ліку канфіскацыю маёмасці, забарону дзейнасці і прыцягненне да крымінальнай адказнасці членаў арганізацыі. 

Мы ўпэўнены, што гэта рашэнне будзе садзейнічаць аднаўленню правапарадку ў краіне і абароне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Жыве Беларусь!