Але паляванне пайшло не па плане. Зельцэр таксама меў зброю, і скарыстаўся ёю, каб абараніць сям’ю. Андрэй загінуў, але забраў з сабой і аднаго з “паляўнічых”, імя якога мы не памятаем, ну і халера з ім.
Пацукі спадзяваліся схаваць сваю ганьбу – не атрымалася. Тады помслівыя істоты зачынілі адзіную сведку ў псіхіятрычнай клініцы, а 136 чалавек, якія выказаліся пра гібель мянта ў сацсетках, кінулі за краты. Пасадзілі нават журналіста за інтэрв’ю з сяброўкай Зельцэра, бо яна там узгадвае Андрэя як прыстойнага чалавека.
Але народ ужо добра ведае праўду – беларускі кдб здольны толькі здымаць кіно і дадаваць студэнтак і пенсіянераў у спісы тэрарыстаў. І вялікімі натоўпамі ўсе яны ходзяць на вобшукі не таму, што гэта крута выглядае на відэа, а таму, што страшна.
Вось яно, недазаконне, як працуе. У абодва бакі! Сёння ты цар і бог, можаш рабаваць, катаваць, забіваць, а заўтра ты на Дзікім Захадзе, дзе перамагае той, хто страляе лепш… А стралок з цябе дрэнны. У прынцыпе, як і міліцыянт.
Недазаконне зрабіла з міліцыі бандытаў, катаў і забойцаў. І кожны, хто дасць адпор злачынцам, будзе народным героем. Сям’я загінулага мянта не пачуе аніводнага добрага слова, і атрымае спачуванні хіба толькі ад прапагандыстаў. Але і прапагандысты наўрад ці ўзгадаюць яго імя праз дзень. Як і мы. А Андрэя Зельцэра будуць памятаць. Пакуль яго родныя не атрымаюць справядлівасці. І потым таксама.
Слава героям!
Жыве Беларусь!