Тыповы «белорус», які паехаў да цара-бацюшкі за вялікім рублём. Хацеў проста лепш жыць, атрымаць гра…

Тыповы «белорус», які паехаў да цара-бацюшкі за вялікім рублём. Хацеў проста лепш жыць, атрымаць грамадзянства РФ, ды набраць крэдытаў. Але выпіў ды патрапіў на завод. Нават не на дагестанскі цэглавы, а на ваўчанскі агрэгатны. Але адзіны агрэгат, які ён там пабачыў — той, што паклала на яго з саслужыўцамі іхняе камандаванне. З перарэзаным забеспячэннем, пастаяннымі накатамі нашых штурмавых груп, ФПВ-дронаў ды артылерыі. Знясіленыя фізычна ды маральна, згубіўшыя сваіх баявых камандзіраў у штурмавых сутычках, гэтыя дабравольныя рабы здаліся ў палон.

На прыкладзе гэтага жыхара Мастоў мы бачым сутнасць спрадвечнай праблемы беларуса: мімікраваць пад тых, хто нас эксплуатуе. Прыняць рабства ды стаць маскалём або прагнуць свабоды ды стаць палякам, літоўцам… асімілявацца, адрэкціся ды прадаць у палон Беларусь.

Менавіта супраць гэтага мы супрацьстаім. Не абіраючы псеўдалідэраў ды шляхоў страты нацыянальнай самаідэнтычнасці. Адстойваць беларускую нацыянальную ідэю праз адраджэнне нашых ваярскіх традыцыяў, аднаўленне беларускай шляхты – сапраўдных лідараў беларускай нацыі. Нашай нацыі, за якую мы льем сваю ды варожую кроў.

БДК | ДАЛУЧАЙСЯ