ДАІ ўгледзела «парушэнне ПДР» у дзеяннях палітыка.
Пра гэта сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі распавёў сайту Charter97.org:
– На мяне склалі пратакол за «парушэнні ПДР». Кажуць, што я знаходзіўся на «праезнай частцы», хоць ніякай «праезнай часткі» ў ахоўнай зоне Курапатаў быць не можа. Дзеянні ДАІ звязаныя з акцыяй пратэсту, якая прайшла сёння ва ўрочышчы.
Дзякуючы сённяшняй акцыі ўладальнікі рэстарацыі адмовіліся ад адкрыцця. Але ўлады спрабуюць з дапамогай тактыкі «дробнага фолу» напалохаць абаронцаў Курапатаў.
Афармляюць на актывістаў розныя паперы. Атрымліваецца, што МУС «страхуе» адкрыццё рэстарацыі і гэты бізнэс, – заявіў Павел Севярынец.
Нагадаем, сёння абаронцы Курапатаў правялі акцыю пратэсту супраць будаўніцтва рэстарацыі «Поедем, поедим», які адкрываецца ў 50-ці метрах ад урочышча. Актывісты заявілі, што з сённяшняга дня ў ахоўнай зоне стартуе кругласутачнае дзяжурства.