Часам, я слухаю песню Аверына: “Ночка цёмная прышла…”, і упіваючыся прыгажосцю Роднай мовы ды стрымліваючы слёзы крыўды за яе, разумею, что мова – гэта першае, і самае галоўнае, што толькі мае нацыя. Для нацыі мова – як для чалавека яго твар, пашпарт, ды адбіткі пальцаў — без усяго гэтага, чалавек практычна пазбаўлены ўсіх правоў, і безабаронны, асабліва юрыдычна. Безумоўна, тое ж самае можна сказаць і аб нацыі, сагнанай ад сваёй мовы — адабраўшы мову, пазбавіць яе ўсяго астатняга — толькі пытаньне часу. Гэта як абрабаваць чалавека, які знаходзіцца пад гіпнозам — незаўважна для самога сябе, сам усё аддасць.
Аднак — што пра гэта думаць?! — айда ў краму — там жа сёння зніжкі!
Л. Сякера