КДБ наклаў арышт на дом Сяргея Верамеенкі ўладальніка крамы «Адметнасць»

Партыя Народная Грамада

КДБ наклаў арышт на дом Сяргея Верамеенкі

Пра гэта напісала Наша Ніва са спасылкай на старонку Сяргея Верамеенкі ў Фэйсбуку.

Сяргей і Вольга Верамеенкі — уладальнікі крамы нацыянальнай сімволікі «Адметнасць». У сакавіку КДБ прызнала краму «экстрэмісцкім фармаваннем», а ў маі СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Вольгі.