Спецдакладчыца ААН па Беларусі прадставіла новы даклад па сітуацыі з правамі чалавекаЁн апублікаваны…

Спецдакладчыца ААН па Беларусі прадставіла новы даклад па сітуацыі з правамі чалавека

Ён апублікаваны на сайце арганізацыі:

https://reliefweb.int/report/belarus/report-special-rapporteur-situation-human-rights-belarus-anais-marin-ahrc5665-enarruzh

Даклад ахоплівае прамежак часу ад 1 красавіка 2023 года да 31 сакавіка сёлета і канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Дакладчыца Анаіс Марэн звяртае ўвагу на смерці ў месцах зняволення, жорсткае абыходжанне з вязнямі, значнае пагаршэнне здароўя людзей, якіх утрымліваюць за кратамі.

Акрамя таго дзяржава працягвае пераслед палітзняволеных па іх выхаду на волю, а адным з маркераў нелаяльнасці ў Беларусі сёння выступае беларуская мова.