Палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць, піша «Вясна».Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года….

Палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць, піша «Вясна».

Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі 5 гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні .

Ужо ў ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3 па арт. 364 КК за «наўмысна зрабленую падножку супрацоўніку СІЗА». Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе Мікіту перавялі на турэмны рэжым.

Ужо 11 ліпеня ў Жодзіне над хлопцам пачнецца чарговы суд. Мікіту абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Анастасія Кука. Яму могуць дадаць яшчэ 2 гады калоніі.